Сёння ў беларускіх школах празвіняць апошнія званкі

30 мая 2017

Свята для 145-ці тысяч выпускнікоў. Праўда, у школу ім прыйдзецца вярнуцца ўжо першага чэрвеня, калі пачнуцца выпускныя іспыты. Беларуская або руская мова - на выбар, матэматыка, гісторыя Беларусі і замежная мова. А пасля - ноч, якая завершыць 11 гадоў навучання, - выпускны баль. Сёлета ўрачыстасці пройдуць 9 і 10 чэрвеня.

Ірына Каржова, намначальніка ўпраўлення Міністэрства адукацыі Беларусі: "Кіраўнікі ўстановы адукацыі, органы кіравання адукацыі правялі ўсю неабходную падрыхтоўчую працу для правядзення выпускных іспытаў на высокім узроўні. У рамках урачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да апошняга званка, для адзінаццацікласнікаў прадугледжаныя віншавальная праграма для першакласнікаў, экскурсійныя паездкі, канцэртныя праграмы як ва ўстановах адукацыі так і за яе межамі".

А ўжо 12 чэрвеня пачнецца ўступная гонка. Першае цэнтралізаванае тэсціраванне абітурыенты ВНУ здадуць па беларускай мове.