Сёння ў Беларусі стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне

12 июня 2017

Абітурыенты здаюць першае ЦТ па беларускай мове. У гэтыя хвіліны бланкі падрыхтоўваюць для адпраўкі ў ВНУ.

Адзначым, сёлета на першае выпрабаванне зарэгістраваліся больш як 28 тысяч чалавек. Яно пачнецца ў 11 раніцы і прадоўжыцца роўна 120 хвілін. Вынікі абітурыенты даведаюцца на працягу дзесяці дзён. Наступнае ЦТ - па рускай мове - пройдзе паслязаўтра, 14 чэрвеня.

Наталля Вайцяховіч, першы намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў: 

"Я магу сказаць, што ў гэты ж час у інстытуце праходзіць інтэнсіўная падрыхтоўка для таго, каб прайшлі іспыты па рускай мове, матэматыцы і грамадазнаўстве. Трэба сказаць, што ўсе метадысты на працягу года працавалі над тым, каб усе тэставыя заданні адпавядалі праграме. Для гэтага праведзена вельмі вялікая работа".

Нагадаем, сёлета ўпершыню абітурыенты могуць здаць чатыры ЦТ замест трох. А сертыфікаты будуць сапраўдныя і ў 2018 годзе.