Сёння ў католікаў другі дзень Велікоднага трыдыума

25 марта 2016

Католікі ў прадчуванні Уваскрэсення Хрыстова. Сёння другі дзень так званага Велікоднага трыдыума. Згодна з касцёльнай традыцыяй, у Вялікую пятніцу вернікі разважаюць над падзеямі, звязанымі з пакутамі і смерцю Хрыста. У касцёлах не спраўляюць набажэнствы, алтар не поўнасцю пакрыты: без абрусаў, падсвечнікаў і крыжа. Толькі ўвечары людзі сем'ямі збяруцца ў святынях, каб разам перажыць хрэсны шлях на Галгофу. Спецыяльная літургія ў гэты дзень пачынаецца ў поўнай цішыні, не гучаць музыка і спевы.

Вялікая пятніца заўсёды была днём асаблівага пакаяння і посту. Згодна з традыцыяй, сёння ў касцёлах не здзяйсняюць еўхарыстычную ахвяру - святую імшу. Алтар застаецца цалкам не пакрыты, без абрусоў і крыжа.

Сёння праводзяць спецыяльнае набажэнства - літургію пакут Пана, якая пачынаецца ў поўнай цішыні, без спеваў і акампанементу аргана. Увечары вернікі сем'ямі збяруцца ў святынях, каб разам перажыць цярпенні Ісуса Хрыста, слухаючы пісанне паводле святога Яна.

Ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі, пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай г. Жодзіна: "Святары, якія прыходзяць да алтара, кладуцца на зямлю знакам крыжа. На знак пашаны, на знак таго, што ў гэты дзень Езус адышоў да вечнасці, памёр на крыжы. Вялікая пятніца - гэта таксама той дзень, калі асаблівая ўвага прызначаецца крыжоваму шляху. Крыжовы шлях - гэта тая дарога, якую прайшоу Езус у гэты дзень, у Вялікую пятніцу. Калі заканчваецца афіцыйная частка, вернікі моляцца, бо гэта як раз той дзень цярпення".

Побач з алтаром - турма. За кратамі - выява Збавіцеля. Тут не згасае святло ад свечкі. Гэта таксама сімвал Ісуса. Вялікая пятніца - другі дзень так званага Велікоднага трыдыума, прасякнутага асаблівай жалобай як у касцёлах, так і ў дамах хрысціян. Калісьці на знак скрухі і тугі некаторыя спынялі гадзіннікі і завешвалі люстэркі. Так вернікі праводзілі дзень у спакоі і засяроджанасці.

Ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі, пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай г. Жодзіна: "На заканчэнне сённяшняга набажэнства адчыняецца фігура Езуса, які спачывае ў магіле. Бачны ягоныя раны. Гэта таксама належыць да дэкарацый Вялікай пятніцы, якая прыбліжае падзею, што адбылася".

На працягу 40 дзён праз шчырую споведзь, малітву і святую прычасць вернікі рыхтавалі свае сэрцы да Уваскрэсення Хрыста.

Апошнім літургічным дзеяннем гэтага дня з'яўляецца перанясенне найсвяцейшага сакрамэнту ў сімвалічную грабніцу, дзе ён будзе адараваны да пачатку Велікоднага свята.