Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур стартуе 3 чэрвеня ў Гродне

3 июня 2022
Больш як 800 удзельнікаў, прадстаўнікоў 31 нацыянальнасці, якія пражываюць у Беларусі, сабраліся сёння ў Гродне. Тут стартуе XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. На працягу трох дзён госці свята змогуць не толькі пазнаёміцца з культурай і традыцыямі дыяспар, паспрабаваць нацыянальныя кухні народаў свету, але і ўзяць удзел у шматлікіх пленэрах, круглых сталах і выставах. Самымі яркімі падзеямі першага дня фестывалю стануць традыцыйнае тэатралізаванае шэсце па гістарычным цэнтры горада і гала-канцэрт-адкрыццё культурнага форуму.