Сёння ратавальнікі адзначаюць свае прафесійнае свята

25 июля 2015

Многія на працоўных месцах, бо надзвычайныя сітуацыі, на жаль, не ведаюць што такое чырвоны дзень на календары. А каму пашчасціла правесці гэты дзень з сям’ёй, могуць наведаць шматлікія святочныя мерапрыемствы, што адбываюцца ў сталіцы і вобласці.

Яны заўседы гатовыя прыйсці на дапамогу – бо для некаторых нават кот на дрэве – падстава патэлефанаваць па нумары 101 альбо 112.

Нагадаем, менавіта 25 ліпеня лічыцца днём заснавання пажарнай службы ў Беларусі. Адбылося гэта ў 1853 годзе.