Сёння пад Гомелем урачыста адкрылі міжнародны злёт юных ратавальнікаў-пажарных

5 июля 2019

Яны яшчэ школьнікі, аднак упэўнена могуць аказаць дапамогу пацярпелым у надзвычайнай сітуацыі. Сёння пад Гомелем урачыста адкрылі  міжнародны злёт юных ратавальнікаў-пажарных. Форум праходзіць  17-ы раз,  кожны год яго геаграфія пашыраецца. Расія, Украіна, Польшча, Германія, Латвія, Арменія  ўсяго 14 краін. Упершыню прыехалі юныя ратавальнікі  з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Беларусь прадставяць  пераможцы рэспубліканскага злёту юных ратавальнікаў - каманда Магілёўскай вобласці.