Сёння асаблівая дата ў гісторыі Беларусі.

26 апреля 2016

Сёння асаблівая дата ў гісторыі Беларусі. 30 гадоў таму на Чарнобыльскай АЭС адбылася самая буйная аварыя за ўсю гісторыю развіцця атамнай энергетыкі. Асноўныя мерапрыемствы з гэтай прычыны прайшлі ў сталічным парку Дружбы народаў.

У храме Іконы Божай Маці «Спозыск загінуўшых» прайшла памінальная цырымонія. Кветкі да помніка ахвярам катастрофы ўсклалі ліквідатары, прадстаўнікі дыпламатычных місій, супрацоўнікі сілавых ведамстваў, актывісты найбуйнейшых грамадскіх арганізацый і неабыякавыя да трагедыі людзі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел амаль 4 тысячы чалавек.

Аляксандр Кузьменка, старшыня асацыяцыі «Шчыт Чарнобыля», удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС:

"Гэта катастрофа, якая забрала шмат жыццяў, мірных жыццяў. Яна павінна быць напамінкам усім, што да ўсялякай справы трэба падыходзіць вельмі адказна, сур'ёзна і рабіць яе правільна і без паспешнасці. Другое, каб такой трагедыі больш ніколі не паўтаралася нідзе на зямлі нашай".

І сёння ж у крыпце храма Усіх Святых адкрылі мемарыяльную дошку ў памяць аб ахвярах катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Падчас малебну прадстаўнікі духавенства разам з вернікамі ўспомнілі тых, хто ахвяраваў сваім жыццём.

Наталля Качанава, намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі:

"Дзяржава прыняла ўсе меры для таго, каб не пакінуць людзей у бядзе сам-насам. Будаваліся дамы, кватэры. Толькі ў Гомельскай вобласці было пабудавана больш за 32 тысячы кватэр і дамоў для тых перасяленцаў, якія апынуліся ў зоне заражэння. Прынята дзяржпраграма, будаваліся медцэнтры, распрацоўваліся новыя тэхналогіі дапамогі пацярпелым. Дзяржава робіць і будзе рабіць усё, каб гэтыя землі, якія трапілі ў зону забруджвання, аднавіць".

Ганаровыя граматы атрымалі ліквідатары, інваліды і актывісты грамадскага руху. Усяго адзначылі 25 чалавек.