Месяц бязвіза і наплыў турыстаў

1 июня 2018

Сёння ўступіла ў сілу пагадненне, падпісанае паміж Беларуссю і Расіяй аб бязвізавым уездзе падчас правядзення чэмпіянату свету па футболе. З 4 чэрвеня іншаземцам, якія едуць на мундыяль праз Беларусь, дастаткова паказаць пашпарт балельшчыка або раздрукаваць яго копію. Беларускія пагранічнікі атрымаюць доступ да базы звестак усіх, хто набыў такія білеты, а значыць, для ўезду ў нашу краіну віза ім не патрэбная.

Білеты на матчы набылі 1,5 мільёна замежных балельшчыкаў. З іх 200 тысяч пройдуць транзітам праз Беларусь.