Сёння на Баравой стартуе фэст "ПраНеба"

29 июля 2017

Фігуры вышэйшага пілатажу, захапляльныя верталётныя баталіі і першая афіцыйная гонка дронаў. Сёння на Баравой стартуе фэст "ПраНеба". Традыцыйна ў канцы ліпеня гэтая пляцоўка збірае дзясяткі пілотаў-асаў. Сярод іх абсалютныя чэмпіёны свету і легенды авіяцыйнага спорту. Увесь тыдзень на аэрадроме праходзіў тэст-чэмпіянат свету па верталётным спорце. У ім пазмагаліся амаль 30 экіпажаў з пяці краін. Тэст-чэмпіянат і фэст "ПраНеба" стануць рэпетыцыяй сусветнага першынства ў наступным годзе, які прыме беларуская сталіца.

Сёння на Баравой пройдзе і першы афіцыйны Кубак па дронрэйсінгу. Па відовішчнасці гэты спорт параўноўваюць з "Формулай-1". У гледачоў будзе магчымасць панаглядаць за малюначкам вачамі пілота з дапамогай вялікіх плазменных экранаў і спецыяльных акуляраў. Любы зможа пакатацца на верталётах і забрацца ў самалёт 30-ых гадоў. Завершыцца фэст "ПраНеба" маляўнічым шоу паветраных шароў.