Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" вярнуўся з Турцыі ў Беларусь

18 февраля 2023

Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" завяршыў сваю місію ў Турцыі. Асабовы склад вярнуўся ў Беларусь.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы 64 працаўнікі разам з кіналагічнай службай, спецыяльнай тэхнікай і аварыйна-выратавальнымі прыладамі максімальна аператыўна вырашалі задачы ў пацярпелым ад серыі землетрасенняў турэцкім горадзе Кахраманмараш.

Усяго за час пошукава-выратавальных работ сіламі атрада "ЗУБР" з-пад завалаў быў вызвалены 51 чалавек, шасцёра з якіх цудоўным чынам засталіся жывыя.