Сёння Міжнародны дзень аховы лабараторных жывёл

24 апреля 2013

Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень аховы лабараторных жывёл.  Да іх адносяцца пацукі і мышы. 


Наш карэспандэнт Аляксандр Харавец пабываў ў лабараторыі, дзе яны ўтрымліваюцца, і высветліў, ці магчымае развіццё айчыннай навукі без дапамогі братоў меншых.


У віварыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі ўтрымліваецца каля 600 пацукоў, 300 мышэй і 3  дзясяткаў трусоў. Кожны дзень урачы і навуковыя супрацоўнікі выкарыстоўваюць гэтых жывёл для пошуку лекаў ад такіх страшэнных хвароб, як цыроз печані, рак,  трамбоз.


Для правядзення навуковых эксперыментаў пацукі і мышы павінны быць  абсалютна здаровымі як псіхічна, так і фізіялагічна. Таму пры размяшчэнні іх ў клетках улічваецца псіхалагічная сумяшчальнасць грызуноў. У рацыёне толькі карысныя прадукты харчавання.
 


Наталля Веялкіна, навуковы супрацоўнік патафізіялагічнай групы навукова-даследчай лабараторыі: Кормяць іх па стандартным  рацыёне: авёс, камбікорм, кашы і дзесьці два разы на тыдзень малочныя прадукты, у асноўным тварог.
 


Усё часцей у айчыннай навуцы адмаўляюцца ад правядзення доследаў над жывёламі. У многіх сталічных ВНУ студэнты замест пацукоў выкарыстоўваюць відэаматэрыялы і камп’ютарныя праграмы, якія замяняюць прэпараванне жывёл. Аднак калі ў навучальным працэсе можна абысціся без жывога арганізма, то многія навуковыя эксперыменты без іх немагчымыя.


Сёння з жывёламі у гэтай лабараторыі праводзяцца навукова-даследчыя работы больш чым па 10 напрамках. Гэта і распрацоўка лекаў, і пошук новых тэрапеўтычных і хірургічных спосабаў лячэння захворванняў. І, магчыма, гэты пацук выратуе не адзін дзясятак чалавечых жыццяў.