Чым Раўбічы здзіўляюць беларусаў у летні сезон?

16 августа 2022

Раўбічы ў беларусаў традыцыйна асацыююцца з зімовымі відамі спорту. Калі спаборніцтвы, то біятлон, лыжы або фрыстайл, калі забаўкі, то катанне на цюбінгах або санках. Але і летам жыццё гарналыжнага комплексу такое ж насычанае. 

Тут праводзяць свае трэніровачныя зборы біятланісты, у тым ліку і расійскія, цяжкаатлеты, футбалісты. Ды і проста аматарам актыўнага адпачынку ёсць чым заняцца. У гэтым сезоне з'явіліся адразу дзве зоны актыўнасці. Падрабязнасці ў Алены Гарэльчык (відэа).