Сёння Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю насілля ў дачыненні да жанчын

25 ноября 2013

Сёння, у Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю насілля ў дачыненні да жанчын, сумесную акцыю правядуць фонд ААН у галіне народанасельніцтва і ДАІ Беларусі. Аўтааматарам уручаць белыя стужкі - сімвал кампаніі, а таксама інфармацыйныя матэрыялы і сувеніры.
У нашай краіне ўжо больш як год дзейнічае гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга насілля. За гэты час па дапамогу звярнуліся амаль 3 500 чалавек.