Беларусь занепакоеная пагаршэннем сітуацыі ва Украіне

19 ноября 2014

Аб гэтым напярэдадні заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Гаворка ішла аб складанай сітуацыі на межах Саюзнай дзяржавы, і аб тым, што ў гэты няпросты час дзвюм брацкім краінам і стратэгічным саюзнікам трэба працаваць разам. Што датычыцца двухбаковых беларуска-расійскіх адносін, то Прэзідэнт падкрэсліў: тут насцярожваючых праблем няма. Беларусь і Расія выступаюць з адзіных пазіцый не толькі ў эканамічных адносінах, але і па пытаннях знешняй палітыкі.


У сваю чаргу кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі адзначыў, расійскі бок надае павышаную ўвагу пытанням забеспячэння інтарэсаў Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Галоўная задача на дадзеным этапе, па меркаванні Сяргея Лаўрова, - стварыць умовы для аднаўлення дыялогу па Украіне ў мінскім фармаце.