Сёння ўшаноўвалі ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС сярод супрацоўнікаў МУС

26 апреля 2021

Ушаноўвалі сёння і ліквідатараў сярод супрацоўнікаў міліцыі Мінскай вобласці. Праваахоўнікі цэнтральнага рэгіёна былі актыўнымі ўдзельнікамі ліквідацыі наступстваў катастрофы. Ветэранам-чарнобыльцам падзякавалі за іх подзвіг. А да помніка супрацоўнікам, якія загінулі пры выкананні, усклалі кветкі.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання сваімі ўспамінамі аб ліквідацыі катастрофы падзяліліся ветэраны органаў унутраных спраў. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.