Сёння Беларусь адзінаццаты раз далучылася да экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі"

30 марта 2019

Роўна на гадзіну - з паловы дзявятага да паловы дзясятага вечара - згаслі агні на знакавых архітэктурных аб'ектах Мінска - Нацыянальнай бібліятэцы, Вялікім тэатры оперы і балета, Белдзяржфілармоніі. Таксама выключылі падсвятленне на гандлёвых цэнтрах, універсітэтах і кафэ. Ва ўсім свеце да "Гадзіны Зямлі" штогод далучаюцца жыхары 187 краін. Акцыя ўжо стала сімвалам беражлівага стаўлення да прыроды.