Самы душэўны фестываль лета - "Александрыя збірае сяброў" - запаліць сваё купальскае вогнішча 8 ліпеня

5 июля 2023

"Александрыя збірае сяброў" - адзін з самых душэўных беларускіх летніх фестываляў запаліць сваё купальскае вогнішча ўжо ў гэтую суботу. Чакаецца рэкордная колькасць гасцей. Гэта і рамеснікі, і народныя калектывы. Будзе працаваць адразу некалькі пляцовак. А яшчэ будуць арганізаваныя падворкі ад кожнага рэгіёна, у тым ліку і з Расіі.

Паўдзельнічаць у майстар-класах, зрабіць непаўторныя сэлфі, набыць прадукцыю з мерчам ад Першага - забавы знойдуцца на любы густ і ўзрост. Беларусь ужо рыхтуецца да гэтага свята.

Андрэй Ястрабаў раскажа, чым здзівіць фэст на гэты раз. Падрабязнасці ў відэа.