Самае маштабнае закрыццё мотасезона ў гісторыі Беларусі

24 сентября 2016

Самае маштабнае закрыццё мотасезона ў гісторыі Беларусі чакаем сёння ў Мінску. На сталічных вуліцах Harley Davidson збярэ да 4 тысяч байкераў з 15-ці краін. Чакаецца, што рэкорднай будзе і колькасць гледачоў. Па традыцыі калона аматараў гуку і хрому пройдзе ад Кургана Славы да Палаца спорту, дзе разгорнуцца маштабныя ўрачыстасці. Гледачы змогуць назіраць гэты мотапарад анлайн на вялікім экране на праспекце Пераможцаў. Падрыхтаваная шырокая праграма. Будуць трукі на матацыклах ад стантрайдараў Harley Davidson, а таксама прадэманструюць 10 легендарных байкаў. Упершыню для ўдзельнікаў мерапрыемства з-за мяжы забяспечаць бязвізавы ўезд у нашу краіну. Дастаткова будзе прад'явіць пашпарт і электронны білет.