З візітам у Беларусі ў гэтыя дні знаходзяцца і кіраўнікі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў

21 июня 2019

З візітам у Беларусі ў гэтыя дні, вядома ж, знаходзяцца і  кіраўнікі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, пад чыёй эгідай і праводзяцца Гульні. Сярод іх  Спірас Капралас. Старшыня каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў па правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў сёння быў у нашым дзённым інфаканале і распавёў пра тое, як ацэньвае падрыхтоўку спартыўнага форуму нашай краінай. 

Спірас Капралас, старшыня каардынацыйнай камісіі II Еўрапейскіх гульняў: "І ў Беларусі, і ў Мінска было нямнога часу на падрыхтоўку да Еўрапейскіх гульняў. У вас было на гэта толькі два гады. З самага першага дня мы сачылі за тым, як праходзіць падрыхтоўка. Зроблены вялізны аб'ём работ. Горад вельмі змяніўся. Усе аб'екты выглядаюць цудоўна. І ўсё, што я бачыў на свае вочы дагэтуль, гаворыць мне пра тое, што нам атрымаецца правесці выдатныя Еўрапейскія гульні".