Вынікі матчаў трэцяга тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў

24 октября 2019
У трэцім туры групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў "Барселона" на выездзе не без цяжкасцяў абгуляла чэшскую "Славію" 2:1. У Ліянеля Месі новы рэкорд. Форвард каталонцаў забівае ўжо ў 15 сезонах галоўнага еўракубка запар. У матчы таксама вызначыліся Боржыл, аўтагол Алаінкі.

Паралельна ў групе F "Інтэр" дома перамог дортмундскую "Барусію" 2:0. У гэтым квартэце пасля трох гульняў лідар "Барселона" - 7 ачкоў у актыве. У "Інтэра" і "Барусіі" па 4 балы. "Славія" з адным пунктам закрывае табліцу. 

Дзеючы пераможца турніру "Ліверпуль" разграміў "Генк" 4:1. Дубль Окслейда-Чэмберлена. Таксама ў групе Е двух мячоў Холанда не хапіла "Зальцбургу" для перамогі над "Напалі" 2:3. 

У квартэце "азуры" лідзіруюць з сямю ачкамі, мерсісайдцы на другім радку з адставаннем на адзін бал. У "Зальцбурга" трэцяе месца, тры пункты ў актыве. "Генк" апошні. 

Партугальская "Бенфіка" ў Лісабоне выйграла ў французскага "Ліёна" 2:1. 

"Ліль" мірна разышоўся з "Валенсіяй" 1:1.