Найстаражытнейшае рамяство пчаляроў натхняе повараў і кандытараў на новыя гастранамічныя адкрыцці

14 августа 2019

Асвячоны мёд толькі каштавалі і не з'ядалі ўвесь. Ім лячыліся і аднаўлялі сілы. Мёд і ў нашы дні назапашваецца многімі сем’ямі і актыўна выкарыстоўваецца ў кулінарнай справе. З салодкага бурштыну ствараюць аўтарскія дэсерты і дадаюць у чай. Юлія Токар пашукала мядовыя рэцэпты.

Сёлета мядовы сезон ужо закончыўся, ужо мядовы Спас. Усе пчаляры ў гэты час адкочваюць спелы мёд і пачынаюць карміць пчол цукровым сіропам.  

Антон Дармачонак,  пчаляр з 10-гадовым стажам,   паказвае пчальнік Батанічнага сада. Сярод двух дзясяткаў драўляных домікаў  ёсць і навасельцы. Гэтыя чатыры вуллі дагэтуль знаходзіліся на даху Чырвонага касцёла і на час рэканструкцыі святыні пераехалі на гэтую палянку. Пчолы да новага месца прызвычаіліся хутка. І шчодра дзеляцца сабраным ураджаем. З кожнага вулля сабралі па 16 кілаграмаў ліпавага і мятнага мёду. 

І сапраўды руплівыя працаўніцы маюць добры лячэбны эфект. Гэта  апітэрапія. А рэлакс–тэрапія - сон на вуллях. 

Мёд – гэта яшчэ і карысны інгрэдыент. Пчаліны прадукт дадае пікантныя ноткі як у мясныя стравы, так і аўтарскія дэсерты. Сталічныя кандытары ўсё часцей эксперыментуюць з салодкім бурштынам. Прычым класічным мядовым тортам не абмяжоўваюцца. У меню - "медавік на апельсінавай скарынцы" і з чарніламі каракаціцы. 

А повары стрыт-фуда прапануюць панкейкі і бліны з мядовым сіропам, а таксама гарбату. Мёд удала дапаўняе абляпіхавы напітак. 

Сёння найстаражытнейшае рамяство пчаляроў натхняе повараў і кандытараў на новыя гастранамічныя адкрыцці. Дызайнеры руплівых працаўніц увасабляюць у  сувенірах ручной работы. Самае галоўнае, што такі ўніверсальны прадукт яшчэ і крыніца вітамінаў.