З кожным годам у беларускія ўніверсітэты паступае ўсё больш замежных абітурыентаў

11 августа 2016

Аб гэтым журналістам расказаў першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Вадзім Богуш. Сёлета ў нашай краіне атрымліваюць адукацыю каля 19 тысяч студэнтаў з 6 дзясяткаў краін свету. Большасць - гэта госці з Азіі, Заходняй Еўропы і Блізкага Усходу. Папулярныя сярод замежных абітурыентаў медыцынскія і эканамічныя спецыяльнасці, і, вядома, сфера IT.

Нагадаем, больш як 27 тысяч абітурыентаў сёлета атрымаюць студэнцкі білет бюджэтнай формы навучання.