З гэтага года дактарам навук і прафесарам павялічаць пенсію

6 января 2020
Штомесячную надбаўку памерам 370 рублёў налічаць толькі тым пенсіянерам, якія не працуюць і маюць адначасова навуковую ступень доктара навук і навуковае званне прафесара. Яшчэ адна ўмова - сталае пражыванне на тэрыторыі краіны. Па даплату трэба звярнуцца ў пенсіённы орган па месцы жыхарства.

Ларыса Яшкова, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацабароны Беларусі: "Неабходна звярнуцца ў орган, пажадана неадкладна, таму што парадак устанаўлення даплаты наступны: выплата даплаты ажыццяўляецца пачынаючы з першага дня месяца, наступнага за месяцам звароту". 

Андрэй Іванец, галоўны навуковы сакратар НАН Беларусі: "Гэтая дадатковая гарантыя ў выглядзе даплаты да пенсіі дактарам і адначасова прафесарам з'яўляецца вельмі важнай для павышэння прэстыжу навукі ў нашай краіне".

Гэты дадатак навукоўцы на заслужаным адпачынку будуць атрымліваць разам з пенсіяй.