З 1 ліпеня В'етнам адмяняе візы для грамадзян Беларусі

3 июня 2015

З 1 ліпеня гэтага года грамадзяне Беларусі, якія прыбываюць у В'етнам на тэрмін да 15-ці дзён, вызваленыя ад неабходнасці атрымання віз, незалежна ад тыпу пашпарта і мэты паездкі. Як паведамляе прэс-служба МЗС нашай краіны, такое рашэнне прынята ўрадам В'етнама. Бязвізавы рэжым пры кароткатэрміновых паездках беларускіх грамадзян будзе дзейнічаць 5 гадоў па 30 чэрвеня 2020 года. Нагадаем, беларускі бок у аднабаковым парадку спрасціў працэдуру атрымання ўязных віз грамадзянамі В'етнама яшчэ ў снежні мінулага года.