З 1 снежня вадзіцелі павінны ездзіць толькі на зімовай гуме

1 декабря 2017

З календаром не паспрачаешся, і 1 снежня нагадвае вадзіцелям, што з гэтага часу трэба ездзіць толькі на зімовай гуме. Пры нізкіх тэмпературах летняя становіцца небяспечнай для ўсіх удзельнікаў руху. Той, хто не паспеў пераабуць аўто па сезоне, атрымае штраф. А супрацоўнікі ДАІ разам з вадзіцелямі-асамі вырашылі на дзень адкрыць акадэмію бяспечнай зімовай язды.

Ян Пашкевіч пра тое, як захаваць кантроль над аўто ў экстрэмальнай сітуацыі.

Тэст на адказнасць гэты вадзіцель прайшоў - змяніць колы аўто па надвор'і паспеў загадзя. Снежны напамін аб блізкай зіме надвор'е рабіла неаднаразова. Але такія намёкі зразумелі не ўсе вадзіцелі.

У маразы летняя гума цвярдзее і амаль не чапляецца за асфальт. Рэзкі паварот або нават тармажэнне на святлафоры - любы манеўр на такіх "каньках" можа скончыцца ДТЗ.

Перайсці на зімовы рэжым кіравання аўто няпроста і самім вадзіцелям. Майстэрства рэагаваць на экстрэмальныя сітуацыі за рулём вадзіцеляў вучылі супрацоўнікі ДАІ разам з прафесійнымі інструктарамі.

Тут жа вадзіцелі-аматары вывучаюць і жорсткія ўрокі выжывання ад "Хаўера": да кожнай загараднай паездкі ў маразы трэба падрыхтаваць не толькі аўтамабіль.

Такім чынам зімовыя падарожжы стануць больш бяспечнымі для вадзіцеляў і іх пасажыраў. Летні ж абутак на аўтамабілі можна будзе вярнуць толькі у сакавіку.