Рыцарскі гарадок разгарнуўся ля Палаца спорту ў Мінску

2 декабря 2022
Больш лакацый да зімовых свят. Рыцарскі гарадок разгарнуўся ля Палаца спорту. Вароты з вежамі накшталт уваходнай брамы. Яна будзе весці да стылізаванай канцэртнай пляцоўкі таксама ў рыцарскім стылі і гандлёвых радоў, якія разгорнуцца тут да свят. 

Месца выбрана невыпадкова  - менавіта тут зашуміць самы вялікі калядны кірмаш. Адкрыццё 17 снежня. А карагоды ўжо можна вадзіць каля навагодняй ёлкі.