Рады сталічных ратавальнікаў сёння папоўнілі 46 навабранцаў

15 января 2020
Папоўніліся рады і сталічных ратавальнікаў! Прысягу сёння прынеслі 46 навабранцаў, сярод якіх былі і дзяўчаты. У вернасці сваёй Радзіме яны пакляліся ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. Словы віншавання маладым спецыялістам прагучалі ад кіраўніцтва гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Да пажаданняў далучіліся і ветэраны службы. Таксама падтрымаць навабранцаў прыйшлі іх родныя і блізкія.

Урачыстае прыняцце маладых байцоў у органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях прайшло напярэдадні прафесійнага свята - Дня ратавальніка.