Рады піянераў папоўніліся ў сталіцы

25 февраля 2020
Гарадское мерапрыемства прайшло ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі. 75 школьнікаў урачыста атрымалі новы статус. Гальштукі ім павязалі ветэраны і ўдзельнікі вайны, а таксама лідары піянерскага руху.

Пасля ўрачыстай лінейкі школьнікаў чакала сустрэча з ветэранамі і ўдзельнікамі вайны, а таксама канцэртная праграма.