Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 14 па 17 сакавіка

11 марта 2024

Мінск на гэтым тыдні стане кніжнай сталіцай. Асноўныя тэмы Міжнароднай выставы-кірмашу - 80-годдзе вызвалення Беларусі і 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі, Год якасці і юбілеі класікаў беларускай літаратуры. Чакаецца, што за чатыры дні форум наведаюць каля 60 тысяч чалавек.

Аляксандр Карлюкевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі:

Напярэдадні гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і напярэдадні 90-годдзя з дня заснавання Саюза пісьменнікаў Беларусі мы правядзём вялікі пленум, на які запросім не толькі членаў праўлення Саюза пісьменнікаў, не толькі наш актыў, але і запросім літаратурных крытыкаў, настаўнікаў і педагогаў, універсітэцкіх выкладчыкаў і пагаворым аб літаратуры розных дзесяцігоддзяў, прысвечанай тэме вайны.

Міхаіл Пазнякоў, сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі:

Безумоўна, гэта презентацыі нашых кніг, гэта творчыя вечары і гэта юбілеі нашых вядомых пісьменнікаў, якія ўнеслі адметны ўклад у развіццё сучаснай літаратуры.

Папярэднічае выставе дэкада рускай кнігі. Яе адкрыццё адбылося сёння ў адной з найстарэйшых бібліятэк Мінска - імя Льва Талстога. Прадстаўлена творчасць лепшых рускамоўных паэтаў, якія жывуць у Беларусі. А 14 сакавіка - у дзень старту міжнароднага форуму - пройдзе вечар рускай паэзіі.