Кіраўніцтва Мінгарвыканкама, Мінгарсавета і адміністрацый раёнаў сталіцы правядзе прыёмы па дэкрэце №3

18 февраля 2017

Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян, якія датычацца выплаты збору па дэкрэце №3, будуць працаваць сёння паводле графіка рабочага дня. Тыя, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, могуць звярнуцца ў мясцовыя органы ўлады з просьбай аб вызваленні ад збору. Кожны выпадак разглядаецца індывідуальна. Нагадаем, што тэрмін выплаты збору працаздольнымі грамадзянамі, якія ў 2015 годзе не працавалі і, адпаведна, не выплачвалі падаткі і не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў, мінае 20 лютага.

І сёння кіраўніцтва Мінгарвыканкама, Мінгарсавета і адміністрацый раёнаў сталіцы правядзе прыёмы грамадзян па пытаннях рэалізацыі дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Сустрэчы пройдуць з 9 раніцы да 6 вечара. У Мінгарвыканкаме на пытанні будуць адказваць намеснік старшыні, а таксама старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Жыхары сталіцы таксама могуць звярнуцца ў адміністрацыі ўсіх раёнаў Мінска.