Міжнародная выстава аўтарскай лялькі праходзіць у Музеі сучаснага мастацтва

4 января 2019

Навагоднія інсталяцыі, упрыгажэнні інтэр'еру, жывапіс, аўтарскія лялькі, мядзведзі, ёлачныя цацкі, калядныя свечкі. Усё гэта прадэманстравана на міжнароднай выставе ў Музеі сучаснага мастацтва. Кожная работа штучная - унікальная міні-скульптура, але не з бронзы і гліны. Матэрыялы больш сучасныя. На другім паверсе музея - праект «Тэатр птушак» Марыі Капілавай, а таксама карціны вядомага сямейнага творчага тандэма Ганны Сілівончык і Васіля Пешкуна.

Сапраўдныя творы мастацтва створаны лепшымі майстрамі з краін СНД, Італіі, Германіі, Бельгіі. Трапіць у казачны лялечны свет Музея сучаснага мастацтва можна на працягу месяца.