Рэйд па пячным ацяпленні і падрыхтоўка да зімы

24 октября 2015

Стан печак, катлоў і нават запас дроў трапілі пад ўвагу на тыдні супрацоўнікаў МНС. Паводле статыстыкі, менавіта кастрычнік і лістапад адзначаюцца ўсплёскам пажараў. Таму ў гэты час дамы пад пільнай увагай выратавальнікаў. У рэйдзе разам з інспектарамі адправілася і карэспандэнт Вольга Капковіч.

Людміла Салохіна ўпэўнена, што толькі ў печы атрымліваюцца самыя смачныя булкі. І хоць у доме даўно праведзена паравое ацяпленне, дзеля прысмакаў яна карыстаецца печкай і, адпаведна, трымае яе ў ідэальным стане.

Каб дроў хапіла на ўсю зіму, большасць жыхароў Гродзенскага рэгіёна назапасілі іх яшчэ летам.

Паводле статыстыкі, менавіта кастрычнік і лістапад адзначаюцца ўсплёскам пажараў. Таму ў гэты час дамы пад пільнай увагай выратавальнікаў.

Напярэдадні зімы інспектары абыходзяць тысячы адрасоў па ўсёй вобласці. У першую чаргу наведваюць адзінокіх пенсіянераў. Дарэчы, у іх, як правіла, усё добра - сацыяльныя службы таксама адсочваюць стан печаў.

Ёсць і паўторныя візіты інспектараў - правяраюць: ці выкананы іх парады.

Старыя печы, катлы і іх няправільная эксплуатацыя – любая дробязь можа прывесці да трагедыі. Каб пазбегнуць пажараў, нагадваюць інспектары, дастаткова выконваць простыя парады.

Прафілактычную работу спецыялісты будуць праводзіць на працягу ўсёй зімы. Тым больш што, паводле папярэдніх прагнозах сіноптыкаў, яна будзе суровай.