Расцянскі дом-інтэрнат для адзінокіх людзей наведаў віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы

31 декабря 2015

Ён уручыў навагоднія падарункі ад імя ўрада і павіншаваў жыхароў інтэрната і адміністрацыю з надыходзячымі святамі. У Беларусі пажылым і людзям з абмежаванымі магчымасцямі будзе і надалей аказвацца сур'ёзная дзяржаўная падтрымка, заявіў намеснік прэм'ер-міністра. Ён пажадаў усім здароўя і даўгалецця. 

Віцэ-прэм'ер пазнаёміўся з умовамі пражывання ў доме-інтэрнаце. Сёлета на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы накіравана звыш 300 млн рублёў.