Юбілей сёння адзначае прэзідэнт Казахстана

6 июля 2015

Нурсултану Назарбаеву - 75. Ён кіруе больш за 25 гадоў - у красавіку гэтага года быў перавыбраны на пяты прэзідэнцкі тэрмін. За гэты час Назарбаеву атрымалася ператварыць Казахстан у краіну,  якая  дынамічна развіваецца і карыстаецца павагай на міжнароднай арэне. З юбілеем лідара Казахстана павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае ўмацаванне еўразійскай інтэграцыі, сумесныя праекты адкрыюць новыя магчымасці для паспяховага развіцця і росквіту нашых краін.