Рэспубліканскі кангрэс "МАМА PRO" прайшоў у Брэсце

28 февраля 2018

Што трэба ведаць бацькам, каб нарадзіць і выхаваць здаровае дзіця? Пра гэта і не толькі гаварылі ўдзельнікі рэспубліканскага кангрэса "МАМА PRO", што прайшоў у Брэсце. Мерапрыемства сабрала амаль паўтысячы чалавек.

У рамках праекта быў арганізаваны дзень адкрытых дзвярэй у Брэсцкім абласным раддоме, каб цяжарныя жанчыны маглі даведацца аб этапах родаў і азнаёміцца з умовамі знаходжання.