На мяжы Беларусі, Расіі і Украіны адкрыўся маладзёжны лагер Дружба

27 июня 2013

Гэтай традыцыі збірацца на мяжы трох рэспублік - ужо больш за 40 гадоў. І сёння Дружба - гэта грандыёзны міжнародны фестываль. Цяперашні лагер сабраў больш за дзве тысячы ўдзельнікаў. Сёлета гасцей прымае Украіна. Падрыхтаваная насычаная праграма. Госці і ўдзельнікі маладзёжнага лагера змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах народных промыслаў, рабоце круглых сталоў і спартыўных спаборніцтвах.


Фінальнай падзеяй маладзёжнага свята стане фестываль народаў Славянскае адзінства. Ён пройдзе ў суботу ля манумента Дружбы. Дарэчы, у Дзяржпагранкамітэце папярэдзілі, што на час свята пункт пропуску Весялоўка на беларуска-ўкраінскай мяжы будзе закрыты. Жадаючым перасячы мяжу ў гэты дзень пагранічнікі рэкамендуюць скарыстацца пунктамі пропуску Новая Гута або Камарын.