Рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці" дабралася да Вялікага тэатра оперы і балета

24 декабря 2017

Тут напярэдадні навагодніх і калядных свят павіншавала дзяцей арганізацыя "Белая Русь". Адораныя дзеці, дзеці-інваліды, са шматдзетных сем'яў, а таксама актывісты аб'яднання атрымалі ў падарунак спектакль "Шчаўкунчык". Маляўнічы балет у дзвюх дзеях. Зразумела, не абышлося і без ёлкі з Дзедам Марозам і Снягуркай і салодкіх прэзентаў. Усё гэта чакала юных гледачоў пасля паказу.