У Грузіі адзначаюць Дзень незалежнасці

26 мая 2020
У Грузіі сёння адзначаюць Дзень незалежнасці. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў са святам кіраўніка дзяржавы і народ гэтай краіны. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Грузіі міру і дабрабыту, а таксама адзначыў высокі ўзровень і ўстойлівы характар беларуска-грузінскага супрацоўніцтва. З-за пандэміі маштабных святочных мерапрыемстваў у краіне не будзе.