Анатоль Ісачанка сёння наведаў дзіцячую вёску "Вытокі"

15 июля 2020
Камфортная інфраструктура і цёплая атмасфера. Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Анатоль Ісачанка сёння наведаў дзіцячую вёску "Вытокі і ацаніў умовы для пражывання ў сацыяльным пасёлку. У прасторных двухпавярховых дамах бацькі-выхавальнікі гадуюць дзяцей, якія засталіся без апекі. У такіх шматдзетных сем'ях выхаванцы дагледжаны, у кожнага ёсць любімае хобі: вакал, музыка, спідкубінг. Пра гэта яны самі ахвотна распавялі Анатолю Ісачанку.
Сёлета ў вёсцы “Вытокі” адкрыецца аддзяленне постінтэрнатнай адаптацыі для дзяцей-сірот ад 15 да 23 гадоў. У абсталяваным будынку прадугледжаны і кабінет псіхалагічнай разгрузкі.