Рэпартаж Восень са знакам мінус глядзіце сёння на канале Панарама

2 октября 2013

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, ужо праз два тыдні першы снег выпадзе і ў асобных рэгіёнах Беларусі. Аб гэтым сёння нашаму тэлеканалу заявілі спецыялісты гідраметэацэнтра. Паводле слоў Дзмітрыя Рабава, на гэтым тыдні тэмпература паветра ў нашай краіне ў сярэднім апусцілася ніжэй за кліматычную норму на 5 градусаў. Апошні раз такой анамальна халоднай восень была адзінаццаць гадоў таму.


Ці наступіць сёлета бабіна лета, які прагноз сіноптыкі і кліматолагі зрабілі наконт наступнай зімы, і ці працуюць ва ўмовах глабальнага пахаладання народныя прыметы? Восень са знакам мінус - глядзіце сёння ўвечары вялікі рэпартаж на інфармацыйным канале Панарама.