Рэканструкцыю моста праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне завершаць да 7 лістапада

1 сентября 2018

Месца маштабных прац сёння з інспекцыяй наведаў прэм'ер Сяргей Румас. Усё ідзе паводле графіка. У найбліжэйшыя 2 тыдні сабраны метал апусцяць на пастаянныя апоры. Зараз ідуць падрыхтоўчыя працы. Мост для рэгіёна - не проста транспартная артэрыя, гэта эканамічны шлях. Ён злучае паміж сабою Тураў, Жыткавічы і яшчэ дзясятак гарадоў. Што зараз адбываецца на месцы будаўніцтва? Матэрыял Аляксея Волкава.

З гэтых "узрыўных" кадраў для моста паміж Жыткавічамі і Туравам пачалася новае жыццё. Пуцеправод разносілі на трэскі не проста так: 7 снежня 2017 года выявілі расколіну.

Пераправу закрылі як аварыйную, а людзі прыняліся практыкавацца ў кемлівасці: хто ігнараваў знакі "небяспечна", хто рабіў крук за 300 кіламетраў. Спрабавалі перайсці і ўплаў, словам, стала зразумела: такі транспартны самацёк неабходна спыніць. Рашэнне часовае, але эфектыўнае - пантонная пераправа.

Даўжыня пераправы - 147 метраў. Штодзённы паток - сотні машын у абодва бакі. Такі пераход Прыпяці ўброд можа і куды больш павольны, але дазваляе хоць неяк перабрацца. Сіламі МНС плаціну трымаюць у працоўным стане.

Самы яскравы прадстаўнік рачнога флота Беларусі - паром для фур. Сотні грузавікоў з тысячамі тон на борце адпраўляюцца ў круіз па Прыпяці кожную гадзіну. У дадатак - камандзе карабля прыйшлося ўтаймоўваць струмені па-новаму: каб пабудаваць мост, раку звярнулі назад.

Новы мост будзе важыць тысячу тон. На тры з паловай менш за папярэдні. Але перад будаўнікамі стаіць куды больш важная задача - выканаць працу на такім узроўні, каб два браты - Жыткавічы і Тураў - уз'ядналіся без паромнага раскладу.

У 80-ых гэта звалі "усесаюзнай будоўляй". Тады Краіна Саветаў узводзіла шмат, хутка і, здавалася, на стагоддзі. І праз 33 гады гэты пуцеправод ужо завуць "усерэспубліканскай будоўляй": эколагі, архітэктары, будаўнікі, кантралёры - жыццё пад мостам ідзе 24 гадзіны на суткі.

Праверыць, як ідзе будаўніцтва, прыехаў і прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Планаваліся тры краны - працуюць восем, дзясяткі зваршчыкаў з усёй краіны, нібы павукі, агарнулі апоры будучага моста. Мэту і сапраўды паставілі амбіцыйную - 7 лістапада запусціць крывяносную сістэму рэгіёна.

Кошт праекта - 33 мільёны рублёў і чатыры месяцы актыўнай працы. Тэрмін небывалы, і, усё ж, Кіраўніку дзяржавы паабяцалі: зробім.

Па забабоннасці будаўнікі могуць спаборнічаць хіба што са спартсменамі, таму за пытаннем: "Усё паспяваеце зрабіць?" - стаіць адказ: "Працы ідуць паводле графіка". Наступны дэдлайн 15 верасня. Да гэтай даты ўжо сабраны метал апусцяць на пастаянныя апоры.

Дарэчы, пасля стыкоўкі мост прасядзе прыкладна на паўметра. А далей самы доўгі - амаль месяц - працэс. Узводзіць пуцеправод будаўнікам дазволена толькі "на сухую". Для гэтага пад мостам збудавалі сушу: 30 тысяч тон камянёў і 150 тысяч кубоў граніту. І зямлю запаветную прыйдзецца прыбіраць, каб вярнуць Прыпяці яе валоданні. Куды пойдзе пясок, пакуль не вырашылі. Зрэшты, да гэтага яшчэ трэба будзе зрабіць каласальны аб'ём працы, каб не проста паспець, а зрабіць усё паводле пратаколаў бяспекі.