32-гадовая мінчанка, прапаўшая на сваім аўто два тыдні таму, знойдзеная мёртвай

2 декабря 2016
Меркавана, дзяўчыну забіў яе ж хлопец. Пра гэта сёння заявілі ў Следчым камітэце краіны. 15 лістапада Таццяна Курсевіч выехала ўвечар на сваёй "Аўдзі А3" і прапала. Больш за 10 дзён сваякі, валанцёры і ўсе неабыякавыя людзі шукалі маладую маці. У дзяўчыны засталося шасцігадовае дзіця. Неўзабаве была знойдзеная машына прапаўшай.  Паводле звестак следства, цела мінчанкі было закапана ў Вілейскім раёне. Труп атрымалася выявіць з дапамогай геарадара.  Па падазрэнні ў забойстве затрыманы яе сужыцель. Сваю віну падазроны прызнаў часткова.