Рэканструкцыя трасы Р-53 ад Кургана Славы праз Смалявічы, Жодзіна і да Барысава выходзіць на новы этап

10 декабря 2020
А гэта да пяці  пабудаваных яшчэ шэсць кіламетраў. Дарога будзе шырокапалоснай і бетоннай, з'явяцца масты, пераходы і новыя развязкі. 

Напрамак вельмі запатрабаваны. Сёння актыўна развіваецца сталічны горад-спадарожнік Смалявічы. І без сучаснай магістралі не абысціся. З вялікай будпляцоўкі  рэпартаж Аляксея Кандраценкі.  

Першыя пяць кіламетраў новай дарогі ад Кургана Славы ў бок Смалявіч ужо адкрыты для руху. Траса цяпер шырокапалосная і галоўнае  з бетону. Будаўнікі справіліся хутка і якасна. 

Бетонныя дарогі - з'ява адносна новая для Беларусі. Але зараз іх пракладваюць ўсё больш. І вось чаму: такое пакрыццё даўгавечнае, хоць і не таннае. Як запэўніваюць будаўнікі, інтэрвал паміж рамонтамі можа быць 10 гадоў. Увогуле спецыялісты гарантуюць якасць сапраўднага аўтабана. Усё выканана строга па нямецкай тэхналогіі. 

Сёння шмат тэхнікі і будаўнікоў працуюць на другім участку - ад 6-га да 13-га кіламетра. Ландшафт не пазнаць, шмат аб'ездаў. Тут з'явяцца і надземныя пешаходныя пераходы, якіх раней не было. У цэлым дарожная інфраструктура становіцца сучаснай. Бо гэты напрамак сёння адзін з самых запатрабаваных. Сталічны горад-спадарожнік расце і развіваецца. На карце сатэліта,  акрамя новых дамоў,   дзіцячы сад, школа, гандлёвы цэнтр. 

Такім чынам, даехаць са сталіцы да Смалявіч і назад хутчэй і больш камфортна можна будзе ўжо да восені наступнага года. Далей будаўнікі працягнуць пашыраць дарогу ў бок Жодзіна.