Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Азербайджан

28 ноября 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Азербайджан. Пасля апоўдня борт № 1 прызямліўся ў Бакінскім міжнародным аэрапорце імя Гейдара Аліева. У праграме двухдзённага візіту - сустрэча Кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Плануецца, што ўжо сёння лідары правядуць перамовы ў фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Будуць абмяркоўвацца перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, праца па кааперацыйных праектах, узаемадзеянне ў сферы інвестыцый, аграпрамысловага комплексу і спорту. Па выніках чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.