Рэканструкцыя набярэжнай Свіслачы зробленая на 50 працэнтаў

19 января 2017

Новы выгляд набярэжнай Свіслачы жыхары сталіцы змогуць ацаніць у чэрвені. Рэканструкцыя зробленая на 50 працэнтаў. Зараз будаўнікі ўмацоўваюць берагавую лінію і пракладваць інжынерныя сеткі. Найперш аднаўляюць зону ўздоўж ракі Свіслач, а гэта амаль чатырыста метраў. Участак ад Вострава мужнасці і смутку да вуліцы Багдановіча. Дарэчы, у хуткім часе адзін з самых вядомых аб'ектаў набярэжнай - воднае кафэ - вернецца на сваё месца.

Згодна з планам рэканструкцыі, былы архітэктурны стыль набярэжнай захаваюць. Пешаходную зону пашыраць прыкладна на метр. Яе ўпрыгожаць ліхтарамі, вулічнай мэбляй, кветнікамі і зялёнымі насаджэннямі, падобнымі да тых, што сёння размешчаны ў Траецкім прадмесці.