Крылатае папаўненне: 10 савянят з'явіліся на свет у Мінскім заапарку

14 июля 2022

Дэмаграфічны бум у Мінскім заапарку працягваецца. Гэты год аказаўся асабліва адметным для прадстаўнікоў вялікай птушынай сям'і. Яе папоўнілі 10 палярных савянят. Пухнатыя малышы з'явіліся на свет на працягу месяца і паступова асвойваюцца ў новых умовах. Белая ці палярная сава лічыцца самай буйной птушкай савападобных у тундры. Размах крылаў драпежніка можа дасягаць паўтара метра.

З'яўленне на свет адразу 10 савянят - выпадак рэдкі, тым больш   выгадаваных у штучным асяроддзі. Паназіраць за нованароджанымі крылатымі могуць усе наведвальнікі заапарка.