У фінале Арына Сабаленка пазмагаецца з Эліс Мертэнс з Бельгіі

15 апреля 2018

Увага беларускіх тэнісных балельшчыкаў сёння будзе прыкавана да турніру ў швейцарскім горадзе Лугана. У фінале Арына Сабаленка пазмагаецца з Эліс Мертэнс з Бельгіі. Наша спартсменка напярэдадні ў паўфінале перамагла швейцарку Стэфані Фогель 6:4, 6:2. А бельгійка выбіла з барацьбы Веру Лапко 6:1, 4:6, 6:4. Раней Сабаленка і Мертэнс на кортах не перасякаліся. Зараз Арына займае 61-ы радок у рэйтынгу ВТА, Эліс - 20-я ракетка свету. Для беларускі гэты фінал стане трэцім у кар'еры.