Размова Прэзідэнта Беларусі з моладзевым актывам краіны адбылася ў Палацы Незалежнасці

24 октября 2023

Што Беларусь можа даць сусветнаму рынку зараз і праз 10 гадоў? Якім будзе айчынны легкавы аўтамабіль? Ці змогуць IT-тэхналогіі замяніць чалавека?

Шчырая размова з Прэзідэнтам у 10-гадовы юбілей Палаца Незалежнасці і напярэдадні 105-годдзя Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі. Сёння ў гэтых сценах прайшла асаблівая сустрэча - сустрэча пакаленняў, з моладзевым актывам (іх каля паўсотні чалавек).

Распавёў Прэзідэнт, чаму Беларусь надае вялікую ўвагу супрацоўніцтву з краінамі далёкай дугі. Мы гатовыя не проста прадаваць тавары і тэхналогіі, але і дзяліцца кампетэнцыямі. Абмеркавалі на сустрэчы і важнасць ідэалагічнага кірунку. Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што і ў працы Адміністрацыі Прэзідэнта кадры і ідэалогія - гэта два асноўныя кірункі працы. Амаль 2,5 гадзіны размовы на роўных, а пасля ўдзельнікі сустрэчы заклалі сімвалічную Алею пакаленняў на тэрыторыі Палаца Незалежнасці. Менавіта сувязь пакаленняў, як адзначыў Прэзідэнт, гэта той падмурак, на якім стаіць наша Радзіма.