Вялікаму тэатру Беларусі - 90 гадоў: юбілейны тыдзень з тэлеканалам "Беларусь 3"

22 мая 2023

Вялікі тэатр Беларусі працягвае святкаваць 90-годдзе. З нагоды юбілею ўвесь тыдзень на тэлеканале "Беларусь 3" - дакументальныя фільмы, тэлеверсіі знакавых пастановак, канцэртаў і прэм'ер Нацыянальнага акадэмічнага.

Так, 22 мая гледачы пазнаёмяцца з творчасцю артысткі балета Аляўціны Карзянковай у праекце "Люблю і памятаю". З аўторка па пятніцу ў праграме "Кадры жыцця" гледачоў чакаюць сустрэчы з народнымі артыстамі Беларусі. А ў выхадныя ў эфіры тэлеканала прэм'ера дакументальнага фільма Белтэлерадыёкампаніі "Пра што не ведаюць гледачы", а таксама тэлеверсія святочнага канцэрта.

Завершыць юбілейны тыдзень дакументальны фільм "Валянцін Елізар'еў" пра жыццёвы і творчы шлях мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра.