Рабочая паездка Андрэя Кабякова ў Віцебскую вобласць

24 января 2015

Кіраўнік урада заклікае беларускіх агароднікаў больш актыўна задзейнічаць камерцыйны складальнік, больш прадаваць і дабіцца зніжэння сабекошту прадукцыі за кошт скарачэння выдаткаў на вытворчасць. Наконт гэтага ішла размова сёння падчас рабочай паездкі прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова ў Віцебскую вобласць. Кіраўнік урада наведаў сховішча для гародніны Талачынскага кансервавага завода, азнаёміўся з планамі па яго далейшай мадэрнізацыі. На сённяшні дзень прадпрыемства вядзе работы па ўвядзенні ў строй другой чаргі бульбасховішча, працягваюцца работы па ўсталявані і мантажы абсталявання ў цэху разліву натуральных сокаў, складзена праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва цэха хуткага замарожвання бульбы.

Рэалізацыя праграмы па імпартазамяшчэнні разглядалася на прыкладзе працы прадпрыемства "Белтрубпласт". Гэтае прадпрыемства са стапрацэнтным замежным капіталам, асноўны пакет акцый належыць найбуйнейшаму ва Усходняй Еўропе вытворцу пластыкавых труб і фасонных вырабаў. Планам развіцця на найбліжэйшыя гады прадугледжваецца нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці, укараненне сучасных тэхналогій, перадавых метадаў арганізацыі працы.